Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:22 ]  Колькасьць параненых у ваенным лягеры ў Кувэйце павялічылася


КУВЭЙТ. У Кувэйце абстраляны ваенны лягер Злучаных Штатаў, які знаходзіцца на мяжы з Іракам. Паводле вайсковага прадстаўніка, параненыя 13 вайскоўцаў. Прадстаўнік цэнтральнага штабу кааліцыі заявіў, што адзін, альбо некалькі чалавек напалі на лягер 101 паветрана-дэсантнай дывізіі. Параненых эвакуявалі ў шпіталь. Паведамляецца, што тэрыторыя вакол лягеру ахоўвалася. Ідзе пошук тых, хто зьдзейсьніў напад.
XS
SM
MD
LG