АНКАРА. Улады Турэччыны абверглі паведамленьні пра тое, што блізу аднэй тысячы турэцкіх вайскоўцаў былі накіраваныя на поўнач Іраку. Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан атрымаў ад міністра замежных справаў Турэччыны Абдулы Гюля запэўніваньні, што турэцкае войска не пераходзіла ірацкай мяжы. Расея заклікала Анкару паважаць сувэрэнітэт Іраку. Грэцыя, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе выказалася супраць удзелу ў канфлікце суседніх з Іракам краінаў. Супраць разьмяшчэньня на поўначы Йраку турэцкага войска цьвёрда выступаюць ЗША. Турэччына, якая спрабуе не дапусьціць стварэньня курдзкай дзяржавы заявіла, што разьмяшчэньне войска патрэбнае, каб недапусьціць масавага прытоку ўцекачоў і актывізацыі тэрарыстаў.