Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:26 ]  Новыя атакі на Багдад


Павялічваецца колькасьць выбухаў у Багдадзе, большая частка гораду – ў цемры.Сёньня ірацкая ТВ паказала сустрэчу Садама Хусэйна з вышэйшымі ўрадаўцамі. Садам Хусэйн выказаў задаваленьне супрацівам ірацкіх войскаў. Невядома, калі і дзе былі зафільмаваныя гэтыя кадры. Гэтае начы паветраныя рэйды кааліцыі будуць сканцэнтраваныя на ўсходніх і паўдзённых ваколіцах Багдаду. Тым часам, войскі ЗША паведамілі пра тое, што яны ўвайшлі ў стратэгічна важный ірацкі горад Эн-НасірЫя на раце Эўфрат. На паўдзённым усходзе Іраку сілы кааліцыі абкружаюць ірацкія часткі на подступах да Басры, другога па вялічыні гораду Іраку. Камандаваньне ЗША паведаміла, што войскт кааліцыі спрабуюць ўзяць Басру у аблогу, але не ўваходзіць ў горад. Сілы кааліцыі кантралююць лётнішча каля Басры. Войскі кааліцыі паведамляюць, што перамагаюць апошнія спрбы супраціву ірацкіх войскаў ў паўдзённым партовым горадзе УмКваср. Дэпартамэнт абароны ЗША паведаміў, што 2 марскіх вайскоўцаў загінулі сёньня ў часе баёў на поўдні Іраку. Ірацкія улады паведамляюць, што загінулі трое цывільных жыхароў і каля 250 параненых. Вайсковыя страты Іраку не вядомыя.
XS
SM
MD
LG