БАГДАД Амэрыканскія прадстаўнікі сьцьвярджаюць, што войскі кааліцыі сёньня ўзялі стратэгічна важный ірацкі горад Эн-НасірЫя на раце Эўфрат. На паўднёвым усходзе Іраку сілы кааліцыі спрабуюць атачыць ірацкія часткі на подступах да Басры. Сёньня зноў праходзілі бамбаваньні Багдаду, удары былі нанесеныя па аб’ектах у розных раёнах гораду. Іракцы сьцьвярджаюць што ў выніку бамбаваньняў былі параненыя прынамсі 200 чалавек. Брытанскія вайскоўцы паведамілі, што сёньня раніцай 7 брытанцаў загінулі ў выніку сутыкненьня двух верталётаў над пэрсіцкай затокай. Амэрыканскія ваенныя сьцьвярджаюць, што 51-ая ірацкая дывізія здалася ў палон, афіцыйны Багдад абвяргае гэтыя зьвесткі.