Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:04 ]  Вайсковыя апэрыцыі ў Багдадзн працягваюцца


Сэрыя моцных выбухаў страсанулі Багдад пасьля заходу сонца. Чуваць гук самалётаў, і стрэлы іракцай супрацьпаветранай абароны. Пакуль дакладнане зраўзумела, якія аб’екты бамбуюцца сіламі саюзьнікаў. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у штотыднёвым радыёзвароце заявіў, што ваенная перамога і ўсталяваньне дэмакратычнага ўраду ў Іраку можа ўзяць больш часу, чым чакалася. Аднак, паводле Буша, для гэтага будзе зроблена ўсё магчымае. “Кампанія на складаным рэльефе мясцовасьці і на вялікіх прасторах можа быць даўжэйшай і больш складанай, чым некаторыя прадказвалі. Аднак дапамога іракцам убачыць сваю краіну зьяднанай, стабільнай і свабоднай патрабуе нашай адданасьці. І мы будзем выконваць усе прынятыя на сябе абавязкі” Буш зноў паўтарыў, што апэрацыя ў Іраку маральна апраўданая і дапаможа ўсталяваць мір і стабільнасьць у сьвеце.
XS
SM
MD
LG