Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:54 ]  Масавыя паветраныя атакі на Багдад


БАГДАД. Бомбавыя і ракетныя удары на Багдад працягваюцца. У Багдадзе чуюцца сірэны паветранай трывогі, гукі выбухаў. У небе над заходнім берагам ракі Тыгр відаць успышкі ад выбухаў, пажараў і супрацьпаветранай абароны. Карэспандэнты з Багдаду паведамляюць, што бомбы разбурылі палац Садама Хусэйна, загарэліся бліжэйшыя будынкі. Разбураныя і будынкі на поўдні Багдаду. Працягваецца апэрацыя “Шок і жах”, якая прадугледжвае пачатак магутных бамбаваньняў. Сёньня амэрыканскія ваенна-марскія сілы ўзялі пад кантроль стратэгічны порт ў Пэрсіцкай затоцы Ум-Кваср, які знаходзіцца у 460 км. на поўдзень ад Багдаду. Дзяржсакратар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд пацьвердзіў гэтыя зьвесткі. Амэрыканцы таксама авалодамі двума ключавымі лётнішчамі на захадзе краіны. Брытанскія войскі трымаюць пад кантролем тэрыторыі на паўвыспе аль-Фо. Афіцыйныя ваенныя крыніцы ЗША паведамляюць пра дзьвух забітых вайскоўцаў. Гэнэрал ЗША Рычард Майер, кіраўнік цэнтральнага штабу кааліцыі, паведаміў, што ірацкія салдаты капітулююць ў паўночнай і паўдзённай частцы краіны і што пазьней сёньня поўдзень Іраку мусіць быць вызвалены. У бліжэйшым часе чакаецца яшчэ некалькі сотняў удараў на вызначыныя аб’екты ў Іраку.
XS
SM
MD
LG