Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:54 ]  Дзяржсакратар абароны ЗША паведаміў пра сытуацыю ў Іраку


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд абвясьціў пра пачатак масавых паветраных атакаў на Ірак і паведаміў, што ірацкі ўрад губляе кантроль. Рамсфэльд паведаміў, што наземныя вайскі кааліцыі прайшлі 160 км. ад мяжы Іраку Рамсфэльд сказаў, што ня мае зьвестак пра тое, што Садам Хусэйн ўсё яшчэ кантралюе ўрад. Бункер, дзе, як мяркуецца, хаваўся ірацкі лідар і яго сыны, быў разбураны на пачатку вайсковых дзеяньняў. Рамсфэльд паведаміў, што магчыма на поўначы Іраку ёсьць вайсковыя сілы Турэччыны, ня злучаныя з сіламі кааліцыі. Гэта – вайсковыя фармаваньні, якія рэгулярна наведваюць курцкія тэроторыі. Дональд Рамсфэльд заявіў, што ЗША падтрымліваюць тэрытарыяльную цэльнасьць Іраку і што па заканчэньні вайны Іраку будзе дадзеная гуманітарная дапамога.
XS
SM
MD
LG