Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:55 ]  Працягваецца наступ на Багдад


ЭН-НАСІРЫЯ, ІРАК. Амэрыканскія танкавыя калёны працягваюцца свой наступ на Багдад. Ірацкія войскі спынілі прасоўваньне амэрыканскіх злучэньнях каля гораду Эн-Насірыя. Як паведамляе карэспандэнт нашага Радыё Рон Сінавіц, якія суправаджае Трэцюю амэрыканскую пехотную дывізію, каля гэтага населенага пункту пачаліся сутыкненьні. Чуваць артылерыйскую і ракетную страляніну. Эн-Насірыя – горад, які месціцца на рацэ Эўфрат каля 375 кілямэтрах ад Багдаду. Сёньня амэрыканскія ваенна-марскія сілы ўзялі пад кантроль порт Ум-Кваср на поўдні Іраку. Амэрыканцы таксама авалодамі двума ключавымі аэрадромамі на захадзе краіны. Афіцыйныя ваенныя крыніцы ЗША паведамляюць пакуль пра аднаго забітага вайскоўца. У Лёндане адмірал Майкл Бойс паведаміў, што некалькі сотняў іракцаў ужо здаліся войскам кааліцыі.
XS
SM
MD
LG