САНАА, ЕМЕН
У выніку сутыкненьняў у сталіцы Емена паміж дэманстрантамі і паліцыянтамі, што ахоўвалі амэрыканскую амбасаду, адзін чалавек забіты і некалькі параненыя. У маніфэстацыі супраць вайны ў Іраку тут узялі ўдзел каля 30 тысячаў чалавек. Паліцыя ўжыла сілу і ў Эгіпце, разагнаўшы з дапамогай водных гарматаў каля 5 тысячаў дэманстрантаў у Каіры. У Турцыі каля 5 тысячаў маніфэстантаў таксама ўступілі ў сутычкі з паліцыянтамі. Мірныя дэманстрацыі супраць вайны ў Іраку прайшлі сёньня таксама ў некаторых эўрапейскіх гарадах.