БРУСЭЛЬ
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў на прэс-канферэнцыі падчас саміту Эўразьвязу, што Эўропа павінна адыграваць стратэгічную ролю у адбудове Іраку пасьля вайны. Вайна ў Іраку падзяліла Эўразьвяз на тых, хто падтрымлівае ваенную акцыю і тых, хто пярэчыць ёй. Блэр адзначыў, што кожны ведае пра супярэчнасьці ў пытаньні Іраку, і няма сэнсу зноў спыняцца на іх. Брытанскі прэм’ер прызнаў застой у эканоміцы Эўразьвязу, аднак заявіў, што рэформы ідуць у слушным накірунку. Двухдзённы саміт Эўразьвязу, які заканчваецца сёньня, напачатку меркаваў засяродзіцца на эканамічных праблемах, аднак падзеі ў Іраку вымусілі зьмяніць акцэнты.