ПРАГА. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс заявіў, што ягоная краіна ня можа разглядацца як сябра антыірацкай каліцыі начале са Злучанымі Штатамі. Клаўс, абраны на пасаду прэзыдэнта краіны на прыканцы лютага, выказаў шкадаваньне ў сувязі з тым, што ірацкі крызыс ня быў разьвязаны мірным шляхам. Чэскі баталён хімічнай і радыяцыйнай абароны ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў Кувэйце. Улады Чэхіі падкрэсьліваюць, што на баталён ускладзенае толькі выкананьне гуманітарных задачаў.