Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:53 ]  ЗША заклікаюць іншыя краіны выдаліць ірацкіх дыпляматаў


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны дэпартамант Злучаных Штатаў зьвярнуўся да ўрадаў усіх краінаў сьвету з просьбай зачыніць ірацкія пасольствы і йншыя дыпляматычныя місыі ў іхных краінах, пакуль новыя да кіраўніцтва ў Іраку не прыйшлі новыя ўлады. Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту Рычард Боўчар сказаў, што просьба мае на ўвазе гарантаваны хуткі выезд для асноўных прадстаўнікоў рэжыму Садама Хусэйна. Паводле Боўчара, як толькі новае кіраўніцтва прыйдзе да ўлады ў Іраку, яно адразу ж прызначыць іншых дыпляматаў, якія будуць слушна прадстаўляць інтарэсы ірацкага народу.
XS
SM
MD
LG