Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:36 ]  Чарговы ракетна-бомбавы ўдар па Багдаду


КУВЭЙТ. Сёньня ўвечары войска ЗША ізноў нанесла ракетна-бомбавы ўдар па Багдаду. Паводле карэспандэнтаў заходніх тэлекампаніяў і йнфармацыйных агэнстваў, якія знаходзяцца ў ірацкай сталіцы, разбураныя прынамсі тры адміністрацыйныя будынкі, якія знаходзіліся недалёка ад палацу Садама Хусэйна. Супрацьпаветраная абарона Йраку вядзе інтэнсыўны вагонь па самалётах ЗША. Гарматніца Злучаных Штатаў збамбавала памежныя раёны на поўдні Іраку. Паводле саюзнага кіраўніцтва, сёньня ўвечары на ірацка-кувэйцкай мяжы адбылася перастрэлка паміж брытанскімі марскімі пехацінцамі й ірацкім аддзелам. З брытанскага боку стратаў няма.
XS
SM
MD
LG