БЭРЛІН
У сувязі з пачаткам вайны ў Іраку ў шэрагу краінаў уведзеныя надзвычайныя захады бясьпекі. Нямецкае міністэрства ўнутраных справаў паведаміла, што патрабаваньні бясьпекі ўзмоцненыя ў аэрапортах, мэтро, каля амбасадаў і ваенных аб'ектаў. Спецвойскі патрулююць тэрыторыю каля 100 амэрыканскіх ваенных базаў у Нямеччыне, вакол амэрыканскай і брытанскай амбасадзе ў Бэрліне ўведзеныя адмысловыя кардоны. У Гішпаніі, якая рашуча выступае за ваенныя дзеяньні ў Іраку, пад асаблівую ахову ўзятыя грамадзкія будынкі, электрастанцыі і асноўныя прадпрыемствы. У Брытаніі асабліва ахоўваецца база паветраных сілаў, дзе разьмяшчаюцца 14 амэрыканскіх бамбавікоў Б-52.