МАСКВА
Кіраўнікі многіх краінаў сьвету сёньня выказалі заклапочанасьць у сувязі з пачаткам вайны ў Іраку. Прэзыдэнт расеі Уладзімер Пуцін назваў ваенную апэрацыю вялікай палітычнай памылкай і заклікаў да найхутчэйшага спыненьня ваенных дзеяньняў. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак выказаў шкадаваньне ў сувязі з пачаткай вайны ў Іраку. Паводле Шырака, Францыя спадзяецца, што ваенныя дзеяньні закончацца як мага хутчэй і не прывядуць да гуманітарнай катастрофы. Міністр замежных справаў Нямеччыны падкрэсьліў, што ваенная апэрацыя ў Іраку не дазволеная Статутам ААН і што цяпер павінна быць зробленая ўсё магчымае дзеля прадухіленьня гуманітарнага бедства. Міністэрства замежных справаў Кітаю ў адмысловай заяве заклікала да неадкладнага спыненьня вайны ў Іраку і вяртаньня да спробаў мірнага разьвязаньня кафлікту