Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  Вулічныя пратэсты па ўсім сьвеце супраць вайны ў Іраку


Сёньня ў многіх краінах сьвету праходзяць акцыі пратэсту супраць вайны ў Іраку. У цэнтры Атэнаў, паводле грэцкай паліцыі, сабралася каля 100 тысячаў чалавек. Каля 20 тысячаў правялі шэсьце на вуліцах Турына ў Італіі, у Рыме паліцыя не дазволіла дэманстрантам прайсьці да амэрыканскай амбасады. Таксама ў Італіі тры найбуйнейшыя прафсаюзы абвесьцілі агульнанацыянальны страйк. Чатыры студэнты – удзельнікі маніфэстацыі і чатыры паліцыянты атрымалі траўмы падчас сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй у Эгіпце. Дзясяткі тысячаў прынялі ўдзел у маніфэстацыях у двух найбуйнейшых гарадох Аўстраліі – Сыднеі і Мельбурне. Шматтысячныя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Партугаліі, Марокка, Нямеччыне і Брытаніі
XS
SM
MD
LG