БАГДАД
Міністр інфармацыі Іраку Саід Аль-Сахаф сьцьвярджае, што адзін чалавек загінуў і некалькі паранена ў выніку амэрыканскага ваенна-бомбавага ўдару па ірацкіх аб'ектах. Галоўнай мішэньню першага бамбаваньня сталіся будынкі ірацкага радыё і тэлебачаньня, а таксама жыльлёвыя аб'екты на ўскраіне Багдаду. Амэрыканскія прадстаўнікі пацьвердзілі, што прынамсі 40 крылатых ракетаў і чатыры бомбы былі скінутыя на аб'екты, дзе, як мяркуецца, праводзіць сустрэчы ірацкае кіраўніцтва. Пакуль няма аніякіх сьведчаньняў таго, наколькі пасьпяховай была гэтая атака. Амэрыканскія ваенныя таксама паведамілі, што ракеты «Пэтрыёт» зьбілі адну ірацкую ракету, запушчаную па тэрыторыі Кувэйту