Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Ірацкія курды спадзяюцца на партнэрскія адносіны з ЗША


ІРБІЛ (Ірак). Кіраўніцтва ірацкіх курдаў ня будзе пярэчыць, калі нафтавыя палі на поўначы Іраку апынуцца пад часовым кантролем войска Злучаных Штатаў – заявіў высокі прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Курдыстану Джахар Салем. Салем адзначыў, што пасьля адхіленьня Садама Хусэйна ад улады йрацкія курды хочуць усталяваць партнэрскія адносіны з Вашынгтонам у раёнах здабычы нафты. Паводле Салема, вайсковае кіраўніцтва ЗША лічыць, што кантроль Злучаных Штатаў над нафтавымі раёнамі Кіркука й Масула будзе вельмі кароткім.
XS
SM
MD
LG