Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:55 ]  Ваеннае разьвязаньне крызысу цяпер практычна непазьбежнае


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Кіраўнік камісыі ААН у справе раззбраеньня Іраку Ганс Блікс выказаў шкадаваньне, што міжнародныя інспэктары былі змушаныя пакінуць Ірак. Паводле Блікса, ваеннае разьвязаньне крызысу цяпер практычна непазьбежнае. На паседжаньні Рады Бясьпекі ААН у сераду Блікс падаў справаздачу пра яшчэ ня вырашаныя пытаньні ірацкага раззбраеньня. Кіраўнік ААНаўскіх інспэктараў заявіў, што ня гледзячы на прагрэс апошніх тыдняў, інфармацыя, якую падаваў Багдад пра свае ваенныя праграмы не была вычарпальная. У паседжаньні Рады Бясьпекі бралі ўдзел міністры замежных справаў краінаў, што выступаюць супраць вайны ў Іраку – у прыватнасьці Нямеччына, Францыя й Расея.
XS
SM
MD
LG