БЯЛГРАД. Намесьнік гэнэральнага пракурора Сэрбіі Мілан Сарайліч арыштаваны ў часе сьледства адносна забойства сэрбскага прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча. Сарайліча падазраюць у сувязях з так званай зэмунскай злачыннай групоўкай, якую ўлады абвінавачваюць у арганізацыі забойства Джынджыча. У Сэрбіі працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча. Урад прымусіў сыйсьці ўв адстаўку 35 судзьдзяў, прызначаных пры Слабадане Мілошавічы. Міністар юстыцыі Владан Баціч заявіў, што неэфэктыўнасьць дзеяньняў і хабарніцтва ў судовай сыстэме садзейнічала росквіту злачыннасьці. Усяго у справе Джындзіча ў Сэрбіі арыштаваныя больш як 700 чалавек.