Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:39 ]  Блікс шкадуе, што інспэктары пакінулі Ірак


НЬЮ-ЁРК Выступаючы ў Радзе бясьпекі ААН, кіраўнік групы інспэктараў Ганс Блікс выказаў сваё шкадаваньне з нагоды таго, што інспэктары вымушаныя пакінуць Ірак, не закончыўшы сваю працу. Ён таксама адзначыў, што негледзячы на некаторы прагрэс у супрацоўніцтве з Багдадам, самая апошняя інфармацыя ірацкіх прадстаўнікоў наконт раззбраеньня была нездавальняючай. Ханс Блікс прадставіў у раду Бясьпекі праект далейшай працы міжнародных інспэктараў у Іраке з 12 канкрэтных пунктаў. Міністр замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар заявіў, што ў Статуце ААН няма падставаў для замены рэжымаў такім шляхам, да якога імкнуцца ЗША і Брытанія
XS
SM
MD
LG