Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  Садам Хусэйн не зьбіраецца пакідаць Ірак


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар сёньня паведаміў, што пакуль ня бачна аніякіх знакаў таго, што Садам Хусэйн зьбіраецца пакінуць Ірак да заўтрашняга вечару, калі заканчваецца тэрмін амэрыканскага ультыматуму, які выставіў Хусэйну прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. У телефоннай размове з Джорджам Бушам Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін выказаў шкадаваньня з нагоды прынятага ЗША рашэньня аб ужыцьці сілы супраць Іраку. Сёньня ўвечары турэцкі ўрад можа прыняць важнае рашэньне наконт дазволу амэрыканскім войскам выкарыстоўваць ваенныя базы Турэччыны.
XS
SM
MD
LG