Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Ірак адхіліў ультыматум ЗША


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў, што ультыматум Прэзідэнта ЗША Джорджа Буша ірацкаму лідару Садаму Хусэйну пагражае сістэме міжнародных дачыненьняў і сусьветнай стабільнасьці. Шырак адзначыў, што на Вашынгтон ляжа цяжкая адказнасьць за магчымыя наступствы вайны. Старшыня КНР Ху Дзіньтай пасьля тэлефоннай размовы з прэзыдэнтамі Расеі і Францыі заявіў, што тры краіны маюць адзіны погляд на ірацкую праблему. Прэм’ер-міністр Японіі Дзюінтыра Каідзумі падтрымаў ЗША і назваў ультыматум непазьбежным рашэньнем. Аўстралія заявіла, што дашле 2 тысячы вайскоўцаў для удзелу ў магчымай вайсковай акцыі супраць Іраку. Кіраўніцтва Іраку адхіліла ультыматум ЗША. Сын ірацкага прэзыдэнта Удэй заявіў, што ані ягоны бацька, ані брат, ані ён сам не пакінуць Ірак і дадуць ЗША крывавую бітву
XS
SM
MD
LG