РАМАЛАГ. Сёньня палестынскі парлямэнт прыняў закон аб паўнамоцтвах будучага прэм’ер-міністра. Галасаваньне адбылося пасьля таго, як палестынскі лідар Ясэр Арафат адмовіўся ад свайго патрабаваньня зацьверджваць міністраў кабінета. Чакаецца, што цяпер Арафат прапануе памяркоўнаму палітыку Махмуду Абасу заняць пасаду прэм’ера і сфармаваць урад.