МАСКВА. Лідар чачэнцаў Аслан Масхадаў сёньня адхіліў прапановы Крамля, якія грунтуюцца на тым, што Чачэнія застанецца ў складзе Расеі на ўмовах аўтаноміі з некаторымі пашырэньнямі правоў. 23 сакавіка ў Чачэніі будзе рэферэндум аб новай Канстытуцыі. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сказаў у тэлевізійным звароце ў нядзелю, што калі чачэнцы падтрымаюць новую канстытуцыю, рэспубліка атрымае адмысловы статус. Масхадаў заявіў, што Расея імкнецца прымусіць чачэнцаў прагаласаваць пад дуламі аўтаматаў