ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш даў Садаму Хусэйну 48 гадзінаў на тое, каб ірацкі дыктатар пакінуў краіну разам са сваёй сям'ёй. У адваротным выпадку ЗША пачнуць ваенную апэрацыю супраць Іраку. Амэырканскі прэзыдэнт выступіў з тэлезваротам да нацыі. Ён таксама заклікаў ірацкіх жаўнераў не змагацца з войскамі ЗША і саюзьнікаў, не выкарыстоўваць зброю масавага зьнішчэньня і не разбураць абсталяваньне на нафтавых палях. Лідар ЗША настойліва папярэдзіў замежных грамадзянаў, у тым ліку і журналістаў, пра неабходнасьць як мага хутчэй пакінуць Ірак. Яшчэ да таго, як прагучала прамова Джорджа Буша, Садам Хусэйн заявіў, што ён застаецца ў Іраку.