Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Новыя арэшты ў справе забітага армянскага тэлежурналіста


ЕРЭВАН.Брат былых прэм’ер-міністраў Армэніі Армен Саркісян арыштаваны па падозраньні ў датычнасьці да забойства вядомага тэлежурналіста Тыграна Нагдаляна. Гэта ўжо чацьвертая асоба, затрыманая ў справе забітага ў сьнежні Нагдаляна, старшыні Рады грамадзкага тэлебачаньня і радыё. Арыштаваны прадпрымальнік Армен Саркісян – брат аднаго з лідараў апазыцыі Арама Саркісяна, экс-прэм’ера і былога кандыдата ў прэзыдэнты. Трэці брат -- Вазген – таксама былы прэм’ер – быў забіты падчас узброенага нападу тэрарыстаў на армянскі парлямэнт у кастрычніку 1999 году. Маці Саркісянаў – Грэта – пачала сядячую акцыю пратэста перад будынкам адміністрацыі прэзыдэнта Арменіі
XS
SM
MD
LG