Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:36 ]  У Радзе бясьпекі ААН праходзяць зачыненыя кансультацыі ў справе Ірака


НЬЮ-ЁРК. У Радзе бясьпекі ААН праходзяць зачыненыя кансультацыі ў справе Ірака. Амбасадар Вялікабрытаніі ў ААН Джэрэмі Грынсток заявіў, што рэзалюцыя, якая ставіць перад Багдадам ультыматум і дае права пачаць ваенныя дзеяньні супраць Іраку, ня будзе ставіцца на галасаваньне. Праект рэзалюцыі быў прадстаўлены ў Раду Бясьпекі ЗША, Брытаніяй і Гішпаніяй. Грынсток патлумачыў гэтае рашэньне тым, што адна з краінаў – сталых сябраў Рады бясьпекі пагражае ужыць вета супраць гэтай рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG