ЛЁНДАН. Акцыі азіяцкіх і эўрапейскіх кампаніяў сёньня істотна ўпалі ў сувязі з чаканьнямі пачатку ваенных дзеяньняў у Іраку. Падзеньне біржавых паказчыкаў прыблізна на 3 працэнты адзначанае на біржах Лёндана, Франкфурта і Парыжа, а таксама ў Токіё і Ганконгу. У турцыі, якая мяжуе з Іракам, сёньня біржавы паказьнік упаў на 8 працэнтаў. Адзначаецца таксама падзеньне курсу даляраі рост цэнаў на золата.