Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:40 ]  Буш кажа, што ў панядзелак будзе "момант ісьціны"

АЗОРСКІЯ ВЫСПЫ, ПАРТУГАЛІЯ Пасьля саміту з кіраўнікамі Вялікай Брытаніі і Гішпаніі Прэзыдэнт ЗША Буш заявіў, што панядзелак стане момантам ісьціны для ўсяго сьвету. Буш сказаў, што затра апошні дзень для галасаваньня наконт другой рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, якая павінна пракласьці шлях да ваеннай акцыі супраць Іраку. Буш заявіў, што Садам Хусэйн ёсьць пагрозай для суседніх краінаў, спонсарам тэрырызму і перашкодай для міру на Блізкім Усходзе. Паводле прэзыдэнта ЗША, Садам можа пакінуць краіну і такім чынам пазьбегнуць вайны. Буш таксама адзначыў, што ААН павінна будзе адыграваць вялікую ролю ў адбудове Іраку пасьля зрынаньня рэжыму Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG