Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:35 ]  Вылучаны новы кандыдат на прэм'ера Сэрбіі


БЕЛГРАД Дэмакратычная Партыя Сэрбіі, у якую ўваходзіў забіты 12 сакавіка прэм’ер-міністр Зоран Джынджыч, сёньня прапанавала на пасаду прэм’ера былога міністра ўнутраных справаў Югаславіі Зорана Жыўкавіча. 42 –гадовы Жыўкавіч, намесьнік кіраўніка Партыі, быў адным з найбліжэйшых паплечнікаў Джынджыча. Жыўкавіч ужо заявіў, што краіна ня мае патрэбы ў датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Жыўкавіч паабяцаў працягваць эканамічныя і палітычныя рэформы, пачатыя Зоранам Джынджычам. Тым часам працягваюцца затрыманьні асобаў, якія могуць мець дачынеьне да забойства Джынджыча. Сэрбскія праваахоўныя ворганы заявілі пра арышт аднаго з галоўных падазраваных у забойстве прэм’ер-міністра – Младана Мічыча па мянушцы “пацук”.
XS
SM
MD
LG