Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Перамога цэнтрыстаў на выбарах у Фінляндыі


ХЕЛЬСІНКІ Паводле папярэдніх вынікаў, апазыцыйная Цэнтрысцкая партыя атрымала перамогу на парлямэнцкіх выбарах у Фінляндыі над кіроўнай сацыял-дэмакратычнай партыяй прэм’ер-міністра Пааво Ліпанена. Цэнтрысты здабылі 61 парлямэнцкі мандат, у той час як сацыял-дэмакраты толькі 54. Кансэрватыўная Нацыянальная кааліцыя зойме 38 з 200 дэпутацкіх крэслаў. Лідар цэнтыстаў Анэлі Яатэнмакі такім чынам можа стаць першай у гісторыі Фінляндыі жанчынай –прэм’ер-міністрам.
XS
SM
MD
LG