Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:07 ]  Прынц Ліхтэнштэйну атрымаў новыя паўнамоцтвы ў выніку рэферэндуму

ВАДУЦ Прынц Ліхтэнштэйну Ганс-Адам атрымае больш уладных паўнамоцтваў у выніку сёняшняга рэферэндуму, на якім была ухвалена канстытуцыйная рэформа. Дзьве траціны з 17 тысячаў выбаршчыкаў княства Ліхтэнштэйн прагаласавалі за зьмены, якія дазволяць 58-гадоваму манарху звальняць урад без тлумачэньня прычынаў. Альтэрнатыўная прапанова, якая давала большую ўладу парлямэнту, была падтрыманая толькі трацінай выбаршчыкаў. Прынц, які куруе княствам ад 1989 году, пагражаў пакінуць Ліхтэнштэйн і перасяліцца ў Аўстрыю, калі жыхары не падтрымаюць пашырэньня ягоных паўнамоцтваў. Прынц ужо мае права распускаць парлямэнт і прызначаць новыя выбары.
XS
SM
MD
LG