Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:30 ]  Іракская праблема можа быць вырашаная дыпляматычным шляхам


Францыя, Нямеччына і Расея прапанавалі, каб на наступным тыдні ў чацьвер, міністры замежных справаў сустрэліся ў Радзе Бясьпекі ААН дзеля абмяркаваньня канчатковага тэрміну раззбраеньня Іраку. На саміце міністраў абароны Эўразьвязу дасягнутае пагадненьне аб неабходнасьці раззбраеньня Іраку, але пакуль няма згоды адносна таго, якім шляхам гэта зрабіць. Кіраўнік замежнай палітыкі аб’еднанай Эўропы Хавьер Саляна заявіў, што ня мае асаблівага аптымізму наконт шанцаў пазьбегнуць вайны, але, адзначыў Саляна, магчымасьць дыпляматычнага вырашэньня праблемы застаецца. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў што існуе мала падставаў спадзявацца, што Ірак можна будзе раззброіць мірным шляхам. Джордж Буш нагадаў, што ЗША падрыхтаваныя ўжыць сілу калі Садам Хусэйн адмовіцца зьнішчаць зброю. Ірак запрасіў галоўных інспэктараў ААН па ўзбраеньню Ганса Блікса і Мохамэда ЭльБарадэя наведаць Багдад дзеля спрыяньня аб’яднанаму супрацоўніцтву ў справах раззбраеньня па невыкананых патрабаваньнях.
XS
SM
MD
LG