Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  Д.Буш зьвярнуўся да нацыі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ў зьвязку з сытуацыяй вакол Іраку свабодныя дзяржавы сьвету чакаюць “крытычна важныя дні”. У сваім штотыднёвым звароце да нацыі Джордж Буш падкрэсьліў, што ў яго мала падставаў спадзявацца, на дабраахвотнае раззбраеньне Садама Хусэйна. "Мы мусім прызнаць, што некаторыя пагрозы зьяўляюцца настолькі небясьпечнымі, а іхныя патэнцыйныя наступствы настолькі жахлівымі, што іх трэба пазбавіцца, нават калі трэба выкарыстаць ваенную сілу," – заявіў амэрыканскі лідар.
XS
SM
MD
LG