Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  Акцыі пратэсту супроць вайны ў Іраку ў сьвеце

БАГДАД. Дэманстрацыі ў сталіцы Іраку былі арганізаваныя кіруючай партыяй Баас. Удзельнікі акцыяў пратэсту несьлі плякаты і лёзунгі ў падтрымку лідара краіны Садама Хусэйна. Сярод маніфэстантаў была група жанчынаў, якія былі апранутыя ў касьцюмы шахідаў – патэнцыйных самагубцаў. ЕМЭН. ўдзел у дэманстрацыях бралі болей за 500 тысячаў чалавек, на вуліцы сталіцы Эгіпту Каіру выйшлі сотні людзей. Масавыя акцыі пратэсту адбыліся таксама ў Японіі, Вьетнаме, Паўднёвай Карэі і Таіландзе. БЭРЛІН.У Нямеччыне адбылася сідзячая дэманстрацыя на вуліцы перад амэрыканскай ваеннай базай у горадзе Райн – на - Майне. Каля тысячы чалавек пратэставалі перад амэрыканскай амбасадай у Маскве, а ў Бухарэсьце тысячы маніфэстантаў прайшлі маршам па вуліцах гораду з патрабаваньнем вывесьці з краіны амэрыканскія ваенныя базы. ВАШЫНГТОН.Тут таксама адбудуцца акцыі пратэсту -- марш пратэсту ў накірунку да Белага Дому.
XS
SM
MD
LG