Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:19 ]  Ірак перадаў ААН дакумэнт пра хiмiчную зброю


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Улады Іраку перадалi збройнай iнспэкцыi ААН iнфармацыю аб сваiх запасах нэрвова-паралiтычнага газу Вi-Экс i магчымасьцях яго вырабу. Паводле iнспэктара Эвана Б’юкенана, Ірак перадаў прадстаўнiкам ААН дакумэнт на 25 старонках, якi тычыцца толькi газу Вi-Экс. Раней чакалася, што ў дакумэнце таксама будзе iнфармацыя наконт спораў сiбiрскай язвы. Амбасадар Іраку ў ААН Мухамэд Алдуры заявiў агенцыi Ройтэрс, што новы дакумэнт даводзiць, што Багдад зьнiшчыў усе запасы хiмiчнай зброi. У сьнежнi Ірак перадаў iнспэктарам ААН справаздачу на 12 тысячах старонак аб зброi масавага зьнiшчэньня ды iншай забароненай зброi. Там сьцявярджалася, што iрацкiя ўлады зьнiшчылi амаль чатыры тоны газу Вi-Экс i 800 лiтраў узбуджальнiку сыбiрскай язвы. Аднак у справаздачы не было доказаў такога зьнiшчэньня, i галоўны iнспэктар ААН Ганс Блiкс запатрабаваў адпаведную дакумэнтацыю.
XS
SM
MD
LG