ПРАГА. Сёньня тысячы працоўных на прадпрыемствах Гішпаніі і Нямеччыны спынілі працу на 10 -15 хвілінаў, каб прадэманстраваць свой пратэст супроць магчымае вайны ў Іраку. У Расеі, сябры арганізацыі Грынпіс ўзьнялі мост на Маскве-рацэ перад Крамлём і вывесілі вялізны плякат «Вэта вайне». Дэманстрацыі супроць вайны заплянаваныя ва ўсіх краінах сьвету заўтра.