БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар сёньня вызначыў комплекс мераў, якія неабходныя дзеля рэфармаваньня нямецкай эканомікі. У сваёй прамове ў нямецкім бундэстагу Шродэр настойліва заклікаў сваіх суайчыньнікаў мужнас прыняць тыя глыбокія зьмены, якія будуць патрэбныя, каб вярнуць найбуйнейшую эканоміку Эўропу на шлях росту. Канцлер абвесьціў пра выдзяленьне 15 мільярдаў эўра дзяржаўных крэдытаў, якія будуць выдаткаваныя на будаўніцтва дамоў і інфраструктуры. Больш падрабязна пра новую праграму нямецкага ўраду вы пачуеце ў нашай далейшай праграме.