АНКАРА. Новы прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган сёньня афіцыйна прадставіў свой новы кабінэт , у склад якога ўвайшлі 23 міністры – на два меньш, чым было раней. Былы прэм’ер-міністар Турэччыны Абдула Гюль заняў пасаду міністра замежных справаў Турэччыны. Таіп Эрдаган прадставіць сваю праграму дзеяньняў на пачатку наступнага тыдню.