ВАШЫНГТОН. Прадстаўнікі Белага Дому паведамілі, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у нядзелю прыляціць на партугальскія Азорскія выспы, дзе сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам і прэм’ер-міністрам Гішпаніі Хасэ Марыя Азнарам. На парадку дня саміту будуць пытаньні ірацкага крызысу. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшар паведаміў, што гэтыя перамовы будуць апошняй спробай знайсьці дыпляматычнае рашэньне ірацкай праблемы. Па словах Ары Фляйшара, галасаваньне ў Радзе бясьпекі ААН у справе новай рэзалюцыі адбудзецца на анступным тыдні.