Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:04 ]  Амэрыканскiя караблi накiравалiся ў Чырвонае мора

АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Амбасадар Нямеччыны ў Арганiзацыi аб’яднаных нацыяў заявiў, што большасьць краiнаў у Радзе бясьпекi ААН выступаюць супраць брытанскага праекту рэзалюцыi, якая дазволiла б вайну зь Іракам. Гюнтэр Плойгер зрабiў такую заяву перад журналiстамi па сканчэньнi чатырохгадзiнных закрытых дэбатаў у штаб-кватэры ААН. Амбасадар Брытанii Джэрэмi Грынстак, аднак, заявiў, што брытанскiя прапановы выклiкалi зацiкаўленасьць, i таму абмеркаваньне працягнецца ў наступныя днi. Дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл кажа, што Злучаныя Штаты, магчыма, увогуле ня будуць заклiкаць да галасаваньня наконт новай рэзалюцыi ў справе Іраку. На мiнулым тыднi прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявiў журналiстам, што Злучаныя Штаты будуць патрабаваць такога галасаваньня незалежна ад магчымых вынiкаў. Тым часам агенцыя навiнаў “Асышыэйтэд Прэс” паведамiла, што 10 амэрыканскiх караблёў, узброеных ракетамi “Тамагаўк”, накiравалiся з Мiжземнага ў Чырвонае мора, блiжэй да Іраку.
XS
SM
MD
LG