Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:57 ]  У Эстонii змагаюцца зь бюракратыяй празь Інтэрнэт

ТАЛІН. Урад Эстонii распачаў новы Інтэрнэт-сайт, якi мусiць дапамагчы ў барацьбе зь бюракратыяй. Праз гэтую старонку жыхары Эстонii змогуць запаўняць заявы на многiя дакумэнты – напрыклад на пашпарты. Праз гэты сайт прыватныя асобы i кампанii таксама змогуць падпiсваць дамовы, якiя будуць мець юрыдычную сiлу. Эстонiя лiчыцца ўсясьветным лiдэрам у выкарыстаньнi Інтэрнэту для штодзённых патрэбаў. Эстонскi ўрад часта праводзiць нарады з дапамогай Інтэрнэту, i амаль палова эстонцаў карыстаюцца банкаўскiмi паслугамi i плацяць па рахунках праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG