Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:20 ]  Прэзыдэнт Лiтвы адмаўляе ўплыў экстрасэнса

ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Лiтвы Раландас Паксас заявiў, што на ягоную дзяржаўную дзейнасьць нiяк не ўплывае сяброўства з грузiнскай жанчынай, якая называе сябе экстрасэнсам. У адмысловай заяве Паксас падкрэсьлiў, што адносiны зь Ленай Лалiшвiлi, якiя мае ён сам i ягоная сям’я, цалкам асабiстыя i не ўплываюць на дзяржаўныя справы. З таго часу як Паксас заступiў на сваю пасаду два тыднi таму, у лiтоўскай прэсе зьявiлася шмат артыкулаў пра ягонае сяброўства з Лалiшвiлi. У прыватнасьцi пiшацца, што яна ў свой час вылекавала будучага лiтоўскага прэзыдэнта ад сур’ёзнай хваробы. А штодзёньнiк “Летувас Рытас” сьцявярджаў, што ўсе кандыдаты на высокiя афiцыйныя пасады ў Лiтве цяпер мусяць сустракацца з Лалiшвiлi, перш чым iх прызначаць.
XS
SM
MD
LG