Вашынгтон. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што магчыма ЗША ня будуць зьвяртацца да Рады Бясьпекі ААН адносна галасаваньня па новай рэзалюцыі, якая дазваліла б ЗША пачаць вайсковыя дзеяньні ў Іраку.
Ірак адхіліў прапановы Вялікай Брытаніі наконт 6 умоваў скасаваньня плянаў ваеннай апэрацыі супраць Іраку. Міністар замежных справаў краіны Наджы Сабры заявіў, што гэтыя ўмовы фактычна зьяўляюцца абвешчаньнем вайны.
ЗША распачалі сёньня падрыхтоўку да баявой гатовасьці бамбардзіроўшчыкаў В-2 дзеля магчымае вайны ў Іраку. Вайсковыя прадстаўнікі ЗША адмовіліся паведаміць, на якой базе бамбардзіроўшчыкі будуць разьмешчаныя.