ТАЛІН.Ў Эстоніі ў тэставым рэжыме пачаў дзейнічаць радар далёкага высочваньня за паветранай прасторай. Радар адпавядае стандартам НАТО. Ён ўсталяваны ў мястэчку Келлавере на паўночным захадзе Эстоніі. Гэты радар дае магчымасьць сачыць за паветранай прасторай на вышыне 30 км. І на адлегласьці 450 км. Практычна гэта ўся паветраная прастора Эстоніі, а таксама паўночна-ўсходняй частцы бліжэйшэй тэрыторыі, ў тым ліку поўдню Фінляндыі і паўночнага захаду Расеі.