ВАШЫНГТОН. Памочнiк дзяржсакратара ЗША Джэймс Келi заявiў, што Паўночная Карэя можа праз некалькi месяцаў вырабiць высокаўзбагачаны ўран, якi выкарыстоўваецца ў ядзернай зброi.
Выступаючы ў амэрыканскiм Сэнаце, Келi заявiў, што ўжо хуткiм часам Пхэньян будзе мець магчымасьць стварыць ядзерную зброю.
У нядаўняй справаздачы Кангрэсу ЗША гаворылася, што Паўночная Карэя ня будзе мець значных колькасьцяў высокаўзбагачанага ўрану яшчэ некалькi гадоў.