Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:08 ]  Памерла лiдэрка ўкраiнскiх нацыяналiстаў


КІЕЎ. Памерла Яраслава Стэцько, найстарэйшая дэпутатка ўкраiнскага парлямэнту. Стэцько больш за паўстагодзьдзя была аддным зь лiдэраў украiнскага нацыянальнага руху. Яна далучылася да Арганiзацыi ўкраiнскiх нацыяналiстаў у 1938 годзе; падчас Другой усясьветнай вайны была санiтаркай ва Ўкраiнскiм паўстанскiм войску, была арыштаваная немцамi. Ад сканчэньня вайны да 1991 году Стэцько жыла ў эмiграцыi. Пасьля забойства Сьяцяпа Бандэры агентамi КГБ у 1959 годзе лiдэрам Арганiзацыi ўкраiнскiх нацыяналiстаў стаўся муж Стэцько. Па ягонай сьмерцi ў 1986 годзе, Яраслава ўзначалiла арганiзацыю. Пасьля здабыцьця Ўкраiнай незалежнасьцi, Стэцько вярнулася на Радзiму, дзе стварыла Кангрэс украiнскiх нацыяналiстаў i тройчы абiралася ў Вярхоўную Раду.
XS
SM
MD
LG