Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:04 ]  Адкладзена выкананьне 300-га сьмяротнага прысуду ў Тэхасе


ВАШЫНГТОН. Вярхоўны суд ЗША адклаў выкананьне сьмяротнага прысуду чалавеку, якi ўжо больш за дваццаць гадоў знаходзiцца ў камэры сьмертнiкаў. Суд прыняў рашэньне за 10 хвiлiнаў да таго, як 44-гадовага Дэлма Бэнкса мусiлi забiць. Бэнкс, якога 23 гады таму асудзiлi за забойства падлетка, мусiў стаць трохсотым пакараным сьмерцю ў штаце Тэхас з таго часу, як там у 1982 годзе аднавiлi сьмяротнае пакараньне. Бэнкс падаваў шмат апэляцыяў, i тры былых фэдэральных судзьдзi падтрымалi ягоны апошнi зварот у Вярхоўны суд. У апэляцыi гаворыцца, што суд над Бэнксам 23 гады таму ня быў справядлiвы, бо ўсе 12 прысяглых былi белыя.
XS
SM
MD
LG