Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:41 ]  Вялікая Брытанія патрабуе ад Іраку зьнішчыць зброю масавага зьнішчэньня

ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія патрабуе, каб ірацкі прэзыдэнт Садам Хусэйн прызнаў у тэлевізыйнай прамове, што Ірак хавае зброю масавага зьнішчэньня і зараз гатовы яе зьнішчыць. Сьпіс патрабаваньняў брытанскага ўраду складаецца з 6 пунктаў. У тым ліку і патрабаваньне, каб 30 ірацкіх навукоўцаў адляцелі на Кіпр і там былі апытаныя ваеннымі інспэктарамі, а таксама зьнішчэньне 10 тысячаш літраў антраксу ды іншый біялягічнай і хімічнай зброі, якія, як мяркуецца, і надалей знаходзяцца ва ўласнасьці Іраку. Прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэр патлумачыў крокі свайго ўраду наступным чынам: “Мы шукаем шляхі і спрабуем знайсьці абсалютна ясную сыстэму тэстаў для Іраку, якія прымусяць яго прадэманстраваць , што ягоныя дзеяньні абсалютна, на часткова, а абсалютна адпавядаюць патрабаваньням рэзалюцыяў Арганізацыі аб’еднаных нацыяў”.
XS
SM
MD
LG